Страница:
326 из 453
— І што я, не магу сустрэць папаўненне з такіх, як я, дзелавыхгультаёў?
Пасля таго як усе перазнаёміліся, мы пайшлі поўнай хадою назад у сваю гавань. Ішлі ў добрым, зацененым лістотай сонцы пачатку чэрвеня, гаманілі аб розных глупствах.
Уладкаваў я Адама Хілінскага на два тыдні ды Лыганоўскага на дзень-другі ў бяздзетных (ці, можа, з'ехалі кудысь дзеці?) суседзяў Рыгора Шаблыкі, і пашыбавалі мы аглядаць вёсачку і яе гістарычныя помнікі, не занесеныя, на жаль, ні ў групу 0 («знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА»), ні нават у трэцюю групу (што адпавядае, мабыць, нашым помнікам мясцовай вартасці). А чаму так — не ведаю.
Тут мяне здзівіў раптоўнай актыўнасцю пан Вітаўт Лыганоўскі:
— Гэта стаў? Добра. А рыба дзе лепей бярэ? Там? Вельмі добра. А гэта, значыць, і ёсць касцёл і вежа з «дзыгарам»? Цудоўна. Бач ты, і цыферблат двайны. Унутраны, дзе гадзіны, нерухомы, а вонкавае кальцо, месячнае, рухаецца. І унь паказвае фазы або змены непарушная стрэлка. Вой-ёй! Стары які механізм. Гэта ж, ведаеце, самы стары гадзіннік на Спаскай вежы, у Крамлі, таксама быў з рухомым цыферблатам… А тут унь твая «плябанія»? Шыкоўна… А то замак? І унь па той галерэі твае цені ходзяць?
І вочы гуляюць ад замка да касцёла, ад вежаў да гарадзішча.
Калі ён заскочыў у касцёл, паглядзець, як там, і Хілінскага за сабой пацягнуў, Сташка раптам мне сказала:
— Ну жывы які. Проста ртуць. І нешта мне здаецца, што я ўжо знаёмая з ім. Сустракаліся мы недзе… Не-не, у клініцы я ў яго не ляжала.
|< Пред. 324 325 326 327 328 След. >|