Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 327 из 453

І са знаёмых ніхто не ляжаў… Ну проста як быццам калісьціпа тэлевізары бачыла або ў другараднай ролі ў нейкім больш чым другарадным фільме.

— Вось і ў мяне такое пачуццё.

Мы адышлі і селі на бярвеннях, а тут ішлі міма ды падселі да нас Альшанскі з Шаблыкам ды Змагіцелем, а пасля Высоцкі з нейкім невядомым, а потым падкаціўся, аддзімаючы, узмакрэлы Ганчаронак.

Лыганоўскі вылецеў з касцёла нешта дужа хутка і ўстраміўся ў кампанію спрытна і лёгка. А Хілінскі і выйшаў толькі хвілін праз дзесяць і падыбаў да нас назнарок павольна. І давялося з гэтай прычыны мясцовым аўтахтонам знаёміцца з новапрыбылымі двойчы.

А незнаёмы, як выявілася, быў той самы саматужны гадзіннікавы майстра і арганіст, што на аргане «Лявоніху» лупануў. А прозвішча яму было Згоннік.

— Як жа вам гэта так удалося?

— А чорт, — прысаромлена апусціў ён вочы, — нюх у мяне з дзяцінства на розную механіку. І сапсутыя яны былі не дужа. Ну і, шчыра кажучы, не на ўсё там хапіла майго нюху. Таму што гадзіннік павінен быў яшчэ паказваць вялікадні, каталіцкі і грэка-уніяцкі. А унь у той нішы, што пад цыферблатам, святы татарскія і яўрэйскія. Нашто ім было гэта ведаць — чорт яго разбярэцца. Але, мабыць, нейкія касцельныя вылічэнні. Ну вось, тут я схібіў, не здолеў.

— Ды вам гэта нашто?

— А так. Дзеля закончанасці. Хаця й не патрэбна, але прыемна было б ведаць, калі там па-татарску байрам, а па-яўрэйску пост руйнавання храма. Каб ужо спакойным быць. Усё зрабіў і зрабіў як трэба. Не дурнейшыя і мы, чым вы былі.

|< Пред. 325 326 327 328 329 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]