Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 331 из 453

Гэты не зусім ад гэтага свету, але ясна ўсведамляе, дзе ён, і трымае сябе нармальна. З цягам часу ўсё больш і больш нармальна.

— Думаеце, можа, успомніць усё? — спытаў я.

— Многае, калі не ўсё, — сур'ёзна сказаў ён. — І гэты парог не за гарамі.

…Рассталіся досыць рана. «Госці» пайшлі са Сташкай на Белую Гару, а я вырашыў сесці і, на развітанне з паршывай справай, падбіць вынікі. А падбіўшы тое, чаго няма, кінуць усё да д'ябла, паехаць дахаты, уручыць гэтае «няма» Шчуку і закаціцца на астатнія паўтара-два месяцы некуды на хутар. І працаваць. А можа, «дзікуном» некуды на Фарос або ў Перавознае, дзе менш людзей, а толькі мора ды голыя скалы.

Сеў, паклаў перад сабою блакнот. Пачаў запісваць, стараючыся, каб было па чарзе.

Ну і што там было на чарзе:

1) Візіт устрывожанага Мар'яна. Яго размова з нейкім чалавекам на выстаўцы. Прапанова прадаць Кнігу. (Хто быў гэты чалавек? Дагэтуль невядома.)

2) Званкі аб продажы. Уначы. Нехта ходзіць пад вокнамі. Званкі ад таго… Гутніка. Звычайны кніжны маньяк. Нават не спекулянт… Не ён хадзіў пад вокнамі. Хто — невядома. Нехта з суседзяў Мар'яна? Наўрад. Міліцыя іх напэўна правярала. Але тут замкнёнае кола. Гэта я не абавязаны маўчаць перад Шчукам пра свае таямніцы, а ён… Нехта з маіх суседзяў? Дурасць. Ніводнай адпаведнай кандыдатуры.

3) Альшаны і род Альшанскіх. Двайная здрада. Магчыма, прысвоеныя і прыхаваныя скарбы. (Род вымер. Бясследна. Дзе могуць быць скарбы? Невядома, калі не лічыць няясных намёкаў у кнізе.

|< Пред. 329 330 331 332 333 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]