Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 366 из 453

І гэта пачынаерабіцца вельмі небяспечным. У наступны раз для цябе гэта можа не скончыцца так удала. А тут яшчэ твой нервовы стан. Кожны можа сказаць, што справай займаўся псіх. Даверу не будзе.

— І няхай не будзе. — Ува мне раптам прачнуўся гумар шыбеніка, чаго я ад сябе аніяк не чакаў. — Тут столькі разумных, што абавязкова патрэбен хаця адзін вар'ят. Калі не Лапатуха, то няхай ужо буду я.

— Ну-ну. Вар'яты часам павінны выказваць парадоксы. І ерэтычныя меркаванні. Нават замахвацца на аўтарытэты. Асабліва калі да гэтага грашылі перадавымі поглядамі.

— Ну так. Звышчалавечая пагарда да лаянкі і ўхваленняў… І куды ж гэта я ўваліўся, куды трапіў? І ў якую ж банду бандзюкоў могуць завесці чалавека перадавыя погляды? А многія ж лічаць свае погляды перадавымі. А ў каго сумленне атрафіраванае — тыя ўсе сябе ў перадавых лічаць. Вынаходзяць газы, атам, прэнг, шавінізм, гістарычныя ўчынкі, эшафоты. І вучаць тае маралі, толькі калі ведаюць, што на яе махнулі рукой… Адкрываюць, адкрываюць тое, да чаго нікому няма справы. А вот звычайнага сродку ад зубоў, ад галаўнога болю ды, урэшце, ад радыкуліту, калі ў чалавека азадак баліць… Чалавецтва крыкам ад гэтага крычыць, а ім слабо. Яны корпаюцца ў глаголіцах…

— Ну-ну. Ты даеш. Проста пурытанскі…

Ды раптам так і ўтаропіўся ў мяне.

— Ты што, марскога змея ўбачыў?

Ён, відаць, нават занепакоіўся, бо я нібы скарчанеў, утаропіўшыся ў адзін пункт.

|< Пред. 364 365 366 367 368 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]