Страница:
376 из 453
Патрэбнае нам можна і перахаваць лёгка. Астатняе хай гарыць.
— А тое, што патрэбна не табе і мне?
— Можа, і знойдзецца. А можа і згарэць, хрэн з ім… Сапраўды, давайце сядзем ды ціхамірна пагаворым.
І ён паказаў мне на вельмі высокі валун узбоч сцежкі.
Самі яны селі на два ніжэйшыя, каб мець большую за мяне свабоду ў рухах. Начная капа нечысці пачалася.
— Ну вось і пагаворым, — ляснуў сабе па калене Высоцкі.
Сеймік быў, як кажуць, невялічкі, але вельмі пажондны. У двух яго ўдзельнікаў (я быў упэўнены ў гэтым) акрамя перавагі грубай фізічнай сілы — можа, не такой ужо і вялікай перавагі — з поўнай пэўнасцю можна было знайсці ў кішэнях нажы, а ў кагосьці, можа, і сімпатычны маленькі кастэт, а ва ўнутраных кішэнях пінжакоў або пад пахай — пісталеты.
— Пачынай, — нібы прыспешваючы, сказаў Ганчаронак.
— Пачну, — сказаў я. — Пачну з таго, што калі нават і не на сто працэнтаў, але я ведаю вашу гісторыю, ваша мінулае. Як? Лічыце, што спачатку гэта былі проста няясныя здагадкі. Я не ведаю, якім чынам вы даведаліся аб кнізе і таямніцы, схаванай у ёй. Але вы ведалі. Магчыма, яшчэ з часоў вайны, з часоў апошняга Альшанскага. На жаль, вы не здолелі прысутнічаць пры фінале трагедыі і дакладна не ведалі, дзе і што ў дадатак да старога скарбу схаваў апошні князь. Таму што ў справу ўмяшалася гестапа, якое хавала архіў, і айнзацкаманда, якая хавала нарабаванае. І тая і тая арганізацыі размясцілі свае схованкі ў небяспечнай блізкасці да старадаўняга скарбу.
|< Пред. 374 375 376 377 378 След. >|