Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 378 из 453

Збіраліся шантажаваць адзін аднагоагульным няпэўным мінулым?

— Брэшаш, — сказаў Высоцкі.

— Чаму брашу? Вы проста не знайшлі кнігу. Так супалі абставіны. Непатрэбныя былі ні злачынствы, ні новыя і новыя вашы ахвяры.

— Тут ты зглупіў, — сказаў Ганчаронак. — Мы з часам здагадаліся, што ты нейкім незразумелым чынам зрабіў звышнатуральнае, хаця меў у руках толькі трэць таямніцы. Нам заставалася толькі сачыць за табой.

— І з некаторага часу вы здагадаліся, куды вядзе мяне ў гэтым лабірынце мая ніць. І тады я стаў непатрэбны. І тады вы пачалі рабіць шматлікія спробы. Вам цяпер трэба было абавязкова прыбраць мяне з дарогі. Каб не перашкаджаў. Адной была спроба закідаць мяне камянямі падчас «дуэлі ліхтароў». Другой — напад чатырох (здагадваюся, хто былі астатнія два, і здагадваюся, чаму яны сёння не тут). І трэці замах, які ледзь не скончыўся поспехам. Абвал.

— Чацвёрты ўвянчаецца, — сказаў Ганчаронак.

Я цягнуў. Бессаромна цягнуў. Выйсця для мяне амаль не было. Была толькі слабая надзея, што нехта прыйдзе ў «плябанію». Да мяне. Што можа нехта спахапіцца, і мяне пачнуць шукаць. Мне трэба было, як мага затрымаць іх, каб ім менш засталося часу да раніцы. Калі гэта зараз узыходзіць сонца? Гм, недзе а палове чацвёртай. Заставаліся нейкія тры з невялічкім гакам гадзіны.

Трэба было як мага ратаваць справу, калі я ўжо не мог уратаваць сваё жыццё. Ратаваць справу, за якую налажыла галавою столькі людзей.

|< Пред. 376 377 378 379 380 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]