Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 392 из 453

Я ведаў, што толькі ў яго не было скептычнага недаверу (як у Шчукі, Велінца і Шаблыкі), паэтычнай здатнасці верыць, якая больш за жаданне верыць у неверагоднае (як у Змагіцеля) і забабоннай веры Мультана і Вячоркі («Цалкам магчыма. Янку Целюку аднойчы патрызнілася, ды і я нешта такое бачыў»).

Толькі ў ім быў несапсуты ніякімі меркаваннямі і акалічнасцямі просты давер да мяне. Давер, які перш за ўсё прагнуў праверыць, а што там робіцца на самай справе.

Давер, які і ёсць фундамент усякага навуковага і ненавуковага поступу. Той давер, які не дазволіў Марыну Гетальдзічу смяяцца з вопыту Марка Антонія дэ Дамініса над лінзамі і геаметрычнай оптыкай, а Галілею не дазволіў узяць пад сумненне навуковую сумленнасць абодвух (аж да разгадкі імі таямніцы «божага моста», «брамы новага свету», вясёлкі), прадоўжыць іхнія доследы і ўрэшце стварыць і ўдасканаліць тэлескоп*.

* Марын Гетальдзіч (1568-1626) — славуты югаслаўскі матэматык, астраном і фізік, які шмат увагі аддаў аптычным даследаванням. Марк Антоній дэ Дамініс, або Маркантун Гасподнетіч (1560-1624) — славуты харвацкі грамадскі дзеяч і вучоны, аўтар тэорыі прыліваў і адліваў, тэорыі вясёлкі і праламлення святла. Памёр у сутарэннях інквізіцыі.

Гэты верыў і ведаў, што калі я так кажу, то «нешта напэўна было, а вось што — трэба памацаць».

Наша кампанія, што якраз уваходзіла ў цёмны тунель брамнай аркі, збоку, відаць, моцна нагадвала «Начны дазор» Рэмбранта.

|< Пред. 390 391 392 393 394 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]