Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 414 из 453

Нават пры той сустрэчы ў лагчыне.

— Кінь, — сказаў Хілінскі, — гэта ён зрабіў правільна. Калі ў тых ужо не было дарогі назад і не было магчымасці нешта аспрэчваць.

— Калі яны ўжо гатовенькія, на далоні былі, — сказаў Шчука.

— Ну, а каб я замест іх быў гатовенькі?

— Гэтага б не дапусцілі.

— Ох, і не любіце вы ўсе крытыкі! Як чорт ладану!

— А хто яе любіць?

Раптоўна абуджаная імі ўва мне злосць патрабавала выйсця. Але крык у такой спрэчцы — апошняя справа. Трэба было ўзяць на ўзбраенне самую моцную зброю: крыху брахлівы сарказм і крыху разбэшчаную іронію.

— Вы, мілы Шчука, забылі, што грамадства (а асобныя людзі тым больш) не можа прагрэсіраваць без крытыкі. Іначай — балота. І вам бы не лаяцца, а даць крытыкам і крытыцы волю і бяскарнасць.

— Усім?

— Ну так. І не толькі прапановам, якія вам здадуцца прыстойнымі, цікавымі, нават дзяржаўнымі, але і тым, якія здзіўляюць замарожаных судакоў вонкавым блюзнерствам, непрыстойнасцю, нават, на першы погляд, ерэтычнасцю.

— А гэта нашто?

— А гэта на тое вам вочы і дадзены, каб разабрацца, дзе вас крытыкуе крытык, а дзе зладзюга ці чокнуты, дзе чалавек хоча выправіць справу словам, а дзе пайсці на недастойны прыклад.

Шчука выглядаў на трохі ачумелага:

— Напрыклад…

— Напрыклад, можна з лекарскага пункту гледжання проста патрабаваць ад жанчын, каб яны загаралі нагія, трубіць аб жыццёвай неабходнасці гэтага для здароўя.

|< Пред. 412 413 414 415 416 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]