Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 416 из 453



— Ласкавы прысмерак, — сказаў я, — агні. А вы хаця й дбалі пра мяне, хаця і амаль на сто працэнтаў забяспечылі аховай маё жыццё, але не дужа дзяліліся са мной сваімі меркаваннямі і адкрыццямі. Не сказалі нават, што падазраеце іх, што сочыце за імі. І ў гэтым ужо была для мяне… Словам, праз гэта я мог бы не ўбачыць ні тых агнёў, ні прысмерку… Што ж гэта? Атрымоўваецца, што вы мяне як падсадную качку трымалі? Бывае ў нас такое?

— Увогуле — не, — сказаў Шчука і дадаў пасля паўзы: — Але часам, у апошні момант нейкай справы, усё ж здараецца, калі іншага выхаду няма.

— І цяпер вы задаволеныя, — мяне нібы нешта альсніла. — Не падумаўшы аб тым, што ад сувалкі гэтага пырніку яшчэ засталіся ў зямлі карані. Што ж, вы проста заслугоўваеце пакарання.

— За што?

— За тое, што вы мяне дурнем выставілі, пусціўшы па слядах «гістарычнага» злачынства. І праўда, на што ж я яшчэ, лабідуда, прыдатны. А сучаснасць? Ну, тут ужо не, тут вам і карты ў рукі.

— Куод ліцэт Іёві, нон ліцэт бові, — іранічна сказаў Адам. — Што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку.

— Па-беларуску гэта лепей: «Што папові можна, то дзякові зась».

— Пакрыўдзіўся? — спытаў Хілінскі.

— Не. Проста тады не трэба было патрабаваць, каб я капаўся і ў тым смецці. Давер на давер — добры прынцып. Нельга яго прытрымлівацца — давайце жыць больш афіцыйна.

— Ну каб так — Клепча меў бы большы поспех у развіцці сваёй гіпотэзы, — сказаў Шчука.

Але мне ўжо трапіла важжа пад хвост.

|< Пред. 414 415 416 417 418 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]