Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 417 из 453



— Толькі і я не лыкам шыты, як кажуць расейцы. Мы тэж не яцы-тацы, а цваняцы*, як кажуць палякі, і не нагою смаркаемся, як кажам мы.

* Мы таксама не сякія-такія, а спрытнягі.

— Ну-у, чым жа ты гэта давядзеш? — крыху ўжо кпліва, хоць і бяскрыўдна, спытаў Шчука. — Цваняк, лыкам шыты і нагой смаркаты.

Горад, заліты агнямі, быў ужо вакол нас. Пахучы, вясёлы, светлы, вірлівы натоўпам нават уначы.

Машына павараціла на нашу вуліцу.

— Давядзецца нешта давесці вам, гэткім разумным. Проста ў якасці справядлівасці, у якасці звычайнай кампенсацыі за маральную шкоду.

— Іначай…

— Іначай разбірайцеся далей ужо самі. Даўжэй, чым гэта зраблю я. А я ўмыю рукі.

— Ну, ведаеш.

— Вы заслугоўваеце пакарання, паўтараю.

— Але якім правам?…

— Тым, што я ўвесь час думаў пра гэта, што я не забываў ніводнага слова, ніводнай дробязі. Што я ўвесь час камбінаваў імі. Пачасту мозгам, а не следствам. Кеміў, а не шукаў.

— А што ж… А гэта не будзе процізаконна?

— Гэта не будзе супраць аніводнага з дзесяцёх запаветаў.

Мы выйшлі з машыны ля нашага «пад'езда кавалераў». Шчука ўсё яшчэ муляўся.

— Ды хадзем, — раптам сказаў Хілінскі.

— Тады хадзем. Дайце ўжо мне хоць такую сатысфакцыю.

— У сэнсе задавальнення? Д-добра. Куды?

— Туды. І паглядзім, які вы, Шчука, з некаторымі сябрамі цваняк.

Мы сталі падымацца па досыць скупа асветленых сходах.

|< Пред. 415 416 417 418 419 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]