Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 447 из 453

Можа б, да Шчукі пайшлі?

— Позна, — я ўпершыню за цэлы вечар упаў у шал. — Але куды хочаце пайшоў бы, абы такіх вось, ганебна абыякавых да людзей, у імя высокай хлусні. На плошчах бы за ногі вешаў… Саматугам, без усякай міліцыі душыў бы.

Мы чулі невыразныя словы Шчукі за дзвярыма. Пасля ён паклаў трубку, з'явіўся ў пакоі і заняў сваё месца:

— Пазваніў.

І тут Альшанскі раптам засмяяўся:

— На хвіліну мне стала шкада.

Ён выскаліў белыя роўныя зубы:

— Невялічкі рэцыдыў шкадавання. А здорава гэта, Косміч. Сіла, магутныя рукі за спінаю. Род волатаў-людзей на волатах-конях. І сцягі над галавой. І слава на ўвесь свет.

Хлопцы б'юць у сякеры,

Сінія, быццам неба,

Пахолкі ў рудае полымя шчытоў сваіх удараюць,

Дзіду ўстраміўшы ў зеніт і дрыжучы ад гневу,

У хмарах чорнага дыму сцяг вялізны лунае.

Здорава! Зямля калоціцца пад коньмі. Твары і рукі з бронзы. Нічога мне не было там патрэбна, акрамя таго, што ўзвялічыць вялікую харугву. Апошні Альшанскі павінен быў і памерці з гонарам. А памрэ… Самы канец: думаеце, чаго я так лёгка згадзіўся з усім? Прапала ўсё, што сцвярджала маю годнасць. Вось памру Лыганоўскім.

— І лепей было б, — сказаў я. — Даследчык, вандроўнік, лекар. Сумленнае, незаплямленае імя. Не імя з роду нягоднікаў.

— …памрэ Лыганоўскім. Вялікай харугвы не будзе.

— Ну так. Апошні Сапега пахаваны на Вавелю. Але вас не пахаваюць ні ў Альшанскім касцёле, ні нават ля яго. Таму што тыя — гэта быў род ваяўнікоў.

|< Пред. 445 446 447 448 449 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]