Страница:
448 из 453
А вы — род нягоднікаў і прахвостаў. І вы яшчэ з іх лепшы, хаця і звязаліся з бандытамі. Што ж вы нарабілі, Альшанскі? Які вялікі матэрыял чалавечы пагубілі ў сабе, пахавалі, каменем прыціснулі?!
Прабеглі па шыбах водбліскі ад моцных ліхтароў машыны, што заварочвалася ў двары. Прабеглі, паскакалі па шыбах, па абліччы Лыганоўскага, а пасля зніклі, бо машына ўжо была пад самым домам і святло, відаць, падала на дзверы пад'езда.
Згаснула святло.
— Вось, гэта па мяне, — прыўстаў Альшанскі. — Ану, «стшэменнэго», як кажуць палякі. І слова свайго не знайшоў. Да сустрэчы, Хілінскі. Рад быў з вамі ўсімі пазнаёміцца. Калі вам будзе прыемнае прызнанне ворага — я вам скажу яго… Думаецца, шмат у якіх сваіх меркаваннях, поглядах, спадзяваннях я памыляўся. Бывайце, Косміч. Вы-то ўжо — назаўсёды.
Зрабіў крок да дзвярэй, у якіх ужо стаялі дзве постаці.
— Глядзіце за мной, хлопцы, у чатыры вокі. Чуеце?
Яшчэ крок:
— Ну вось, апошні… сам разбівае радавы шчыт на сваім надмагільным камені. «І герб радавы разбіваюць на камені тым…»
І знік. Пайшоў вонкі. Туды, дзе толькі што пагладзіла яго аблічча, а пасля знікла святло.
Э П І Л О Г КАНЕЦ ПАД'ЕЗДА КАВАЛЕРАЎ
Некалькі год назад і прыблізна праз месяц пасля падзей, на якіх я скончыў сваё апавяданне, мы з Хілінскім сядзелі ў ягонай кватэры за шахматнай партыяй.
І партыя тая была не партыя, а суцэльная нескладуха, і настрой у нас таму быў не з лепшых.
А за акном стаяў мяккі і добры ліпеньскі вечар.
|< Пред. 446 447 448 449 450 След. >|