Страница:
451 из 453
— Гледзячы на ягоную прафесійную вопытнасць, не забываючы аб веданні Ўсходу… І яшчэ: мяне аднойчы ўразіла адна думка: хто мог пасля Нюрнбергскага прысуду перадаць Герынгу ампулу з цыянкалі?
— Кажуць, жонка падчас развітальнага пацалунку?
— Не. Псіхіка не тая. І я падумаў, што там магло быць вось так… як з гэтым. Не ведаю, ці меў я рацыю. Пасля ж пэўна аглядалі? Але магло быць: здаўна чакаў канца, бо жывёльна баяўся смерці, а калі даведаўся, што літасці не будзе, што ратунку няма ніадкуль, што шыбеніца — тады скончыў. Усё ж хаця і гнюсная, паскудная, гнілая дрэнь, разбэшчаная гэтым сіфілісам неабмежаваных улады і раскошы, але ўсё ж у былым ваенны чалавек.
— Кіньце, Хілінскі. Вы й самі бачылі ваенных, якія клалі ў порткі горш за іншага цывільнага. Ды ў лекара і не было жаху. Проста не хацеў жыць.
Я пачаў нібы здагадвацца і рабіцца відушчым:
— Я, здаецца, разумею хаду вашых думак. Скажыце, была б яму?…
— Не ведаю. Аб смерці Мар'яна ён не ведаў, аб «подзвігах» тых мярзотнікаў — таксама. Можа, і не была б.
— Ясна, — сказаў я. — І ён, аднак, заслужыў забыццё. Бо нашто яму ўжо было жыць? Ды яшчэ за кратамі… Шмат… Ён заслужыў.
Хілінскі моўчкі працягнуў мне цыгарэты.
— Свае, — сказаў я.
Дастаў новы пачак, раздзёр яго зубамі. Хілінскі назіраў за мной:
— Што, крушэнне звычак старога кавалера?
— Так. Калі ўжо крушэнне ўсяго пад'езда кавалераў, то чым я лепшы. Росцік ажаніўся.
— Дый яшчэ сёй-той, — усміхнуўся ён.
— Хата Лыганоўскага стаіць пустая. З часам паселіцца нехта. Пэўна ж таксама жанаты.
|< Пред. 449 450 451 452 453 След. >|