Страница:
56 из 453
Карацейшая была пакута… А я ў той час быў дужа далёка… Не меў змогі вывезці, памагчы… Не мог, не меў права нават залямантаваць, што вось вы самага дарагога мне чалавека, сволачы, у лагерах, у воспе гэтай на ўсёй зямлі, закатавалі. І сын згубіўся недзе… Маю цень звесткі: адбіралі дзяцей нардычнага тыпу. А ён беленькі быў, у мяне. Ты не глядзі, што я зараз сівы… Быў я — белы.
Скоса зірнуў на партрэт.
— Якая была Грушанька ў «Зачараваным вандроўніку», якая Маша ў «Жывым трупе»! Спявала — плакалі людзі. І за гэта — яр. За ўсё — яр.
Адклаў файку.
— З гэтым… прыцерпеўся не прыцерпеўся, а так, прытупілася крыху… А вось з сынам… Ці назад ён трапіў, у наш дзіцячы дом? А можа, і… там. І не выключана, што нейкаму нашаму такому… Грыбку давядзецца перастрэльвацца з ім… Вось як.
Узняў кілішак з залацістай вадкасцю.
— Я табе гэта не таму расказаў, каб ты мяне пашкадаваў. Я таму, каб ты сябе пашкадаваў. Гэта, што з табою, не самае страшнае. Не самае апошняе.
Удзячнасць мая яму была такая вялікая, шкадаванне такое нясцерпнае (сапраўды, што была мая горыч перад ягонай?), што я зразумеў: трэба пераводзіць размову на іншую тэму. Але гэтая іншая тэма аж аніяк не прыходзіла да галавы. Таму я ўзяў дый расказаў сёе-тое са страхаў Пташынскага.
— Ну, гэта не загадка, — сказаў Хілінскі. — Крыху — звычайныя барыгі, бз…ы, якім з законам звязвацца ані не выпадае. А больш — хвароба. Гэта ад сэрца.
— І я так думаю.
У гэты момант зазваніў тэлефон.
|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|