Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 64 из 453



— Слухайце, — раптам сказаў ён, — у вас часам у сваяцтве не было людзей… ну з пэўнымі адхіленнямі ў псіхіцы?

Пазней, калі я, на свой жах, зразумеў, штоса мною сапраўды нешта не да ладу, я часта ўспамінаў гэтую першую размову і тое, што заўважыла ўсё гэта спрактыкаванае вока ўсімі знанага псіхіятра. Заўважыла яшчэ тады, калі нават я не заўважаў нічога. А тады я толькі зарагатаў.

— Ды не! Здаровыя ўсе былі, як пні.

— То й добра, — ён з відавочнай палёгкаю зацягнуўся, — значыць, гэта проста псіхіка кавалера. Тое, што і ў мяне. І ў Хілінскага. Ва ўсіх такіх.

— Ды што такое?

— Метадычны вы ў дробязях. Я вось быў у вас. Усё на сваім, спрадвеку заведзеным месцы. Там папера, там попельніца, там строга адно, а там — і навекі — іншае. Пачак адкрываеце так. Малако — толькі ў адной малочніцы. Кветкі купляеце толькі на Барскай у кіёску, хаця побач кветкавы магазін. Голіцеся, пэўна, таксама толькі ў аднаго майстра.

— Эге, — зарагатаў я. — Калі няма яго, то няголены пайду або ўдома пагалюся.

— І лазеншчык у вас толькі адзін. І не будзеце кнігу чытаць, пакуль рук не памыеце. І, калі кніга старая, абавязкова памыеце пасля. І раз на месяц выбіванне кіліма, а раз на два тыдні — пыласос яму.

— Слухайце, — сказаў я, — але адкуль вы гэта ведаеце?

— Я не ведаю. Я «умозаключаю», раблю вывады.

— Але нашто?

— Прафесійная звычка. Папрацавалі б з маё.

— Ну і якія ж вывады?

— Ды вас яны не датычацца. Проста метадычнасць закаранелага кавалера.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]