Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 81 из 453

З маімі раз'ездамі гэта зусім не патрэбна, але я іх не кіну, я іх буду трымаць, пакуль не памруць… у… памяць…

У мяне ўжо душыла ў горле ад крыўды і ад непрыязні да гэтага чалавека. Уратаваў мяне Шчука, іначай гэта чорт ведае чым магло скончыцца.

— Бярыце сабак і нясіце ў машыну, — буркнуў ён. — Памажы, Клепча. І змоўч урэшце, халера на цябе… Прабач, Косміч, я зараз закіну вас дадому. Хата будзе яшчэ некалькі дзён апячатаная. Пасля атрымаеш ключ, каб гэта ліквідаваць. Я дастану вам машыну, каб перавезці ўсё гэта, як завяшчаў нябожчык.

— Нябожчык, — сказаў я, — значыць… няма надзеі, што не ён.

— Няма, — сказаў Шчука. — На жаль, няма.

Калі мы з ім даставілі да мяне сабак — Эльма так і не прачнулася і я валок яе на руках, цяжкую, як цяля, — ён адпусціў машыну і раптам сказаў мне:

— Там побач з рэстаранам у вас што, кафэ? І сядаць не трэба?

— Не трэба. І за мною яшчэ доўг гонару.

Ён моўчкі павёў мяне пад руку. І толькі калі мы ўжо стаялі ля стойкі і прысёрбвалі каву з каньяком, азваўся нечакана мякка:

— Плача нутро? То ж бо, я гэта ведаю. Сам двойчы перажыў такое… Дык вось, Антоне, калі нешта ўспомніш, калі нешта знойдзеш — ты Хілінскаму скажы. Мы ж сябры, ён мяне праінфармуе, — уздыхнуў. — Я ж ведаю, мала радасці чалавеку, ды яшчэ ўразліваму, цягацца па нашых установах.

Паклаў мне руку на плячо.

— А на Клепчу, хлопец, не сярдуй. Ён яшчэ малады, дурны, жарсткаваты ад маладосці. Зарываецца, як шчанюк-выжал. Жыццё яго не біла, не ламала.

|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]