Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 82 из 453

Вось ламане, як нас з Адамам, будзе ведаць цану дабрыні і даверу да таго, каго трэба. Пераканаецца, якая гэта палёгка, калі ніхто ў другі раз не б'е цябе доўбняй па галаве.



РАЗДЗЕЛ VІ КАРОТКІ. АБ СІВЫМ АНТЫКВАРУ І «БАРЫГУ»



Мне ўсё ж давялося яшчэ зайсці да Клепчы, хаця я не жадаў гэтага горай за смерць. Здарылася так, што вечарам наступнага дня ён пазваніў мне і ласкава праінфармаваў, што ні ў адным камісійным магазіне горада тых карцін — прабачце — няма і што, значыцца, меў месца крадзеж. Значыцца, усё было проста.

— Не, не проста, — сказаў я ў трубку. — Не ведаю, як з ягонай смерцю, але ён не паехаў бы на Романь, чакаючы звестак ад жонкі. Маглі скарыстацца адсутнасцю. Бо нехта, скажам, абяцаў за Евангелле вялікія грошы. Шукалі яго, не знайшлі, прыхапілі, што трапілася пад руку, ды і ўсё. А маглі і забіць у нейкі невядомы спосаб.

— То што б вы параілі, шаноўны Антон Глебавіч?

— Я ведаю? Я стаў бы шукаць таго, хто ўмаляў прадаваць яму кнігу, мо ён і падгаварыў узломшчыкаў.

— А можа, сапраўды схапіла сэрца, упаў, захлынуўся? А кватэру абрабавалі пасля?

— Вашы гіпотэзы, вы і правярайце.

Я паклаў трубку. Я цярпець яго не мог за адно толькі падазрэнне.

У гэтыя дні я зрабіў адно адкрыццё. Круціў кнігу і так і гэтак і знайшоў у дзвюх мініяцюрных чырвоных літарах нібы ўплеценыя ў завіткі лісцікі, кветкі і візэрункі — ініцыялы.

|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]