Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 89 из 453

Выявілася, што ён адкрыў кольцы Сатурна. Але я ніколі не быў Галілеем і ніколі не буду Кеплерам, дый чорт яго возьме цярплівасці на два гады падстановак і варыянтаў, каб пасля зведаць цікавы факт, што ў жонкі такога і такога ногі крывыя і валасатыя.

Таму я падумаў, што ўмяцінкі могуць быць і на іншых аркушах і што я іх проста не заўважыў. Гэтыя я прыкмеціў на першай балонцы «Апакаліпсіса», і, па логіцы думкі, можна было меркаваць, што і астатнія, калі яны ёсць, будуць зробленыя невядомым шыфравальшчыкам на першых балонках кожнай кнігі. Гадзіны дзве заняло прагляданне на святло, аж пакуль я не дабраўся да «Новага тэстаменту». І тут я заўважыў…

Я выпісваў літары. Нешта атрымлівалася.

«Я есм перыв (гэта значыць первы, першы — аўтар наблытаў, бо тэксту кнігі не хапала) і опошні…»

Мне карцела ўзяцца за «Апакаліпсіс». Неяк падсвядома я меркаваў, што асноўная частка тайнопісу там, што мозг сярэдневяковага чалавека абавязкова павінен быў бы праводзіць нейкую паралель паміж сваёй таямніцай і таямнічасцю «Адкравення», што ён павінен быў нібы спаборнічаць у незразумеласці з самім апосталам Іаанам. Але я стрымаўся і вырашыў сачыць слова за словам, аж пакуль не заяснее надзея.

Вы ўжо ведаеце, што ў агульную вокладку былі пераплецены без усялякага парадку і без якой бы там ні было сістэмы кнігі зусім рознага зместу. Урэшце, я дабраўся да «Статута» 1588 года.

|< Пред. 87 88 89 90 91 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]