Страница:
99 из 453
І плямы клею, бо ім для зручнасці, каб не раскручвалася падчас пісання, замацоўвалі стужку. І нават тое, што некалькі літар было на адным баку, а ўсё астатняе на другім. Відаць, прадмет быў складанай формы і шыфравальшчык перакруціў палосу, каб яна зручней абвілася вакол нейкага выступу. Паспрабуйце, сапраўды, навіць вакол чагосьці непаслухмяны пергамент! Гэта вам не пакорлівая папера.
Усё сыходзілася, усё было» акрамя… акрамя таго, што я не меў і ніколі не мог мець — прадмета, на які тая стужка навівалася тры з паловай сотні год назад.
Адзін разумны нашчадак меў частку чагосьці важлівага, тое, што «скрылі карэнні». Але ён не ведаў, у руках якога другога разумнага нашчадка знаходзілася «медзь», тое, на што трэба матляць, не ведаў яе формы. А значыць, усе мае намаганні пайшлі «на псы».
…Чаму «на псы»? Думай, хлопец, думай! Справа, вядома, будзе дужа цяжкая, калі той «прадмет», скажам, меў форму двух конусаў, складзеных асновамі. Дужа цяжкай, але і тут магчыма. Ды толькі наўрад ці карысталіся яны прадметам такой складанай формы… Часцей за ўсё палоса пергаменту ці паперы матлялася на жазло пэўнай даўжыні… А што такое жазло?… Гэта той самы кій… А што такое кій? Кій — гэта, калі вызначаць прыбліжана, той самы цыліндр, хай сабе складанай канфігурацыі, дзе таўсцейшы, а дзе і танейшы.
|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|