Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 97 из 453

Бо кірылаўскі алфавіт яе не ўжываў, і мы нават не ведалі б, ці існаваў такі гук у нашай тагачаснай фанетыцы, каб не ўскосныя меркаванні і каб не беларускія кнігі, што пісаныя арабскім шрыфтам, які мае і дз, і мяккае ць, і шмат іншых рэчаў такога роду.

Затое, па роздуме, я ўключыў у алфавіт літару ш (шта), досыць распаўсюджаную ў тагачасных тэкстах. Такім чынам, у мяне атрымалася трыццаць літар, або два рады па пятнаццаць.

На адным баку былі такія літары (я, вядома, даю сучаснае іх напісанне, а не вычварнае тагачаснае).

І больш нічога да самага канца ўсёй шасцідзесяцітрохсантыметровай паласы. Я падставіў літары.

ЯК ЛА ТІ Н

«Як латін…» Нешта складалася. Але чаму толькі гэта? Напісаў, пасля раздумаў і перагарнуў стужку? Можа быць.

Першая літара на адвароце щ. Гэта значыць е. «Як латіне». І тут добра. Пя — значыць ра. Што ж яны ра? Пако етнас? Глупства, пане дабрадзею. Але вось дзесяты радок хмнв Finis падыходзіць — кутъ Finis. «Як латіне ракуць Finis». Што ж, гэта чалавек яшчэ й тут шыфраваў? Пісаў першы радок, дзесяты, дваццаты, а пасля запаўняў прамежкі іншымі радкамі? Але дваццатым радком было нейкае дурацкае ані ы б. Гэта я малпячай сваёй часткай падумаў расшыфраваць усё з налёту.

Калі я пераклаў літарэю на звычайную, нармальную чалавечую мову, на палосе з'явілася такое:

Першая палова стужкі:

Другая палова стужкі:

Пытанне першае: чаму пісаў наўскос? Пытанне другое: чаму пергамент увесь носіць сляды колішняй змятасці і, сям-там, плямы ад клею? Пытанне трэцяе: якім метадам запісу карыстаўся той чалавек?

Вось слова «капь», старая мера вагі. Яна паўтараецца.

|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]