Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
35 из 75
На маей памяцi сколькi таго народу перамёрла: Мiкiта Гарбуз - той, што ад гарэлкi задохся, Сьцяпан зДокшыц, катораму ў карчме лоб пашчапалi, Арцём Лыка з-пад Зембiна i Антось Прычэпка з-пад Дзядзiлавiч, - добрыя танцоры былi: прыбiлi iх на iгрышчах.
Дудар доўга-б яшчэ вылiчаў памёршых маладымi барысаўцаў, але Бог кiўнуў рукой:
- Iграй!
- Якую?
- Якая лепшая. Вясёлую!
- Вясёлую, дык вясёлую.
Настроiў Дудар пiшчыкi, надуў мех, заграў.
Добра цi дрэнна iграў ён, не памятаў гэтага, гэтак захвацiла ў яго дух ад радасьцi, што годзен стаўся iграць перад самым Богам.
Толькi, калi кончыў, бачыць - Бог кiваець галавой: здаволен. А анёлы i сьвятыя, дык тыя не нахваляцца.
- Ах, як добра! Во дык добра!
I калi Бог пайшоў у свае пакоi, яны пачалi прасiць Дудара, каб яшчэ пайграў. Пасьля папяяў. А музыка i рад гэтаму: iграе ды пяе так, што па ўсiм небе гул раздаецца. Слухалi, слухалi справядлiўцы, а пасьля i самi пачалi падпяваць - сьпярша ў паўголаса, а пасьля i ад Дудара не адстаюць:
Ох, ты дудка мая,
Ух-я!
Весялi ты мяне,
Ух-я!
На чужой старане,
Ух-я!
Пяюць усiм небам, падбiваючы ў далонькi.
Праходзiў мiма сьвяты Язэп. Глядзiць, што за дзiва?! Заместа арханёла Гаўрылы, каторы навучаў справядлiвыя душы нябесных сьпеваў, сядзiць на ўслоне Дудар з дудой, а каля яго душы - мужчынскiя i жаноцкiя - хорам адхватваюць сьвецкiя песьнi.
- Матухна Ты Сьвятая! - крыкнуў сьвяты Язэп, схапiўшыся за галаву, i пабег да сьвятога Пётры.
А туды якраз прыходзiць i сам Арханёл Гаўрыла, гэтак сама жалiцца.
|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|