Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 36 из 75



- Так i так, - кажа. - Нiхто ня хоча вучыцца нябесных сьпеваў; усе пяюць беларускую "дудку". Дудар вучыць. Што рабiць?

Выйшаў Пётра на вулiцу, прыслухаўся, - праўда: па ўсiм небе лунаюць беларускiя песьнi.

- Гэтага нельга дазволiць, - кажа тады сьвяты Пётра арханёлу Гаўрыле. - Цi не паклiкаць нам сюды Дудара?

- Можна.

Iдзе Дудар, дуда пад пахай; пакланiўся.

- Дудар, - кажа сьвяты Пётра, - а цi ня лепей было-б табе пайсьцi адгэтуль куды-небудзь у другое месца?

- Зь неба?

- Ну, ведама.

- А куды-ж мне йсьцi?

- Хм, вось аб гэта-ж: куды? - Сьвяты Пётра задумаўся.

- Чаму-ж вы хочаце, каб я адгэтуль пайшоў? Я-ж нiчога благога не зрабiў тут: ня ўкраў, ня скрыўдзiў...

- Ведаю, ведаю.... Справа, братка, вось якая, на небе сьвецкiя песьнi пачалi пяяць, - сам ты рассудзi - нягожа.

- Ну, што-ж, калi гэтак, то я пайду сабе.

- Толькi во' бяда - куды цябе адправiць?.. А можа дуду кiнеш?

- Не, лепей я ўжо пайду адгэтуль.

- Куды пойдзеш?

- Саўсiм з раю?

- Э... што там рай? Наша Беларусь - гэта ня неба. У Беларусi бязь песьнi нельга. Там людзi працуюць, а зь песьняй чалавеку ўсякае гора ў палавiну. Буду хадзiць iз сваей дудою па лясох i палёх. Будзе сядзець каля скацiны пастушок з жалейкай, нячутна падыйду да яго i зайграю яму над вухам; пачне пяяць дзяўчынка, задумаўшыся над сьветлым руччом, навучу i яе - няхай не замiраюць у Беларусi песьнi. Пойдуць мужы з тапарамi ў лес, я прытаюся за сасной i заграю iм, каб спарней iшла ў iх работа.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]