Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
43 из 75
Панiч Прушынскi разгульваў па полi iз стрэльбай. А поле было ля самага лесу. Тут-жа пад дрэвамi, у цяньку, ляжалi ў кашолачках малыя дзецi. Сусолачкi смакталi. I вось не агледзелiся людзi, як да дзяцей падкраўся мядзьведзь i хапнуў Хомкiна дзiцё разам з кашолкай. Агледзелiся людзi. Хомчыха ўзьняла плач, лямант, крык:
- Дзiцянё родненькае... Дзiцянё мiлёнькае... Дзiцянё бедненькае...
Мядзьведзь нясе сабе дзiцё павольна, асьцярожна. Панiч нацэлiўся iз стрэльбы ў мядзьведзя.
- Не страляй, панiчок! Не страляй... - загаласiла Хомчыха. - Яшчэ дзiцятка застрэлiш.
- Дурная ты! - сказаў панiч. - Няхай лепш куля трапiць у дзiцё, чымся дзiцё ў зубы й кiпцюры мядзьведзя. Лягчэйшая сьмерць...
Няпрошаны абаронца мужыцкiх дзяцей цэлiўся ў малое дзiцё...
Выстралiў.
Пошчакi разьлягалiся па лесе. Мядзьведзь павалiўся i яшчэ здолеў асьцярожна паставiць убок кашолку зь дзiцём.
- Дзiцё жывое! Жывое! Жывое! - закрычалi жнейкi на розныя галасы.
Пабегла Хомчыха па дзiцё. Падняла кашолку i ўзрадавалася.
- Дзiцё цэленькае! Сьмяецца дурненькае... Дзякуе панiчу.
У гэтую-ж хвiлiну зь лесу выскачыла мядзьведзiха, вырвала з рук Хомчыхi дзiцё i зьнiкла ў лесе.
Дзiвiлiся людзi, а Хомчыха качалася па iржышчы ды галасiла.
- Дзетка мая мiленькая... Дзетка мая родненькая...
Панiч склiкаў паляўнiчых з усёй ваколiцы. Нарыхтавалi аблаву. Мядзьведзiхi i сьлед прастыў.
Суседзi радзiлi Хомку панесьцi малых мядзьведзянятак у лес на тое самае месца, дзе ён iх узяў.
|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|