Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
42 из 75
Калi-нi-калi Вышамiрскi прыносiўдзеду ў кузьню мёд i яблыкi. Дзед кiдаў работу, запрашаў Вышамiрскага ў хату i частаваў гарбатай.
Вышамiрскi апавядаў розныя прыгоды iз свайго паляўнiчага жыцьця, галоўным чынам пра паляваньне на мядзьведзяў. Такiх апавяданьняў у яго было шмат.
Кажны раз, калi Вышамiрскi гаварыў "i яшчэ адно апавяданьне", ён дадаваў:
- Каб я з гэтага месца ня ўстаў, калi маню!
Адзiн мужычок, звалi яго Хомка, паехаў у панскi лес мох дзерцi. Надзёр моху поўны воз. Бачыць ён - пара мядзьведзянят гуляе на сонцапёку. Яны лагодненькiя, калмаценькiя, сьмяшлiвыя, як тыя дзецi. Кульгiкаюцца, качаюцца па зямлi, скачуць, тоненькiмi галасамi вiзгочуць. Забаўляюцца. Хапаюць адно аднога за вушкi. Жартуюць. Мiны забаўныя строяць. Глядзiць на iх Хомка i рагоча - тэатр!
Любуецца на iх мужычок. А мядзьведзяняткi яшчэ дурненькiя. Не разумеюць, што трэба ўцякаць ад чалавека. Тут Хомка ўспомнiў, што ў вёску прыехаў цыган-мядзьведнiк. Ён скуплiвае малых мядзьведзянятак для скамарохаў. Ня раз Хомка сам бачыў гэтых скамарохаў зь мядзьведзямi.
- А ну, Мiшка, люльку куры!
Мiшка курыць.
- А ну, Мiшка, танцуй!
Мiшка танцуе.
- А ну, Мiшка, сьпявай!
Мiшка раве.
Хомка ўзяў мядзьведзянят, пасадзiў на воз i павёз дамоў. Аднак не пашанцавала Хомку. Цыган-мядзьведнiк паехаў. Хомка ў сенцах прывязаў мядзьведзянят, кармiў, паiў i чакаў, пакуль мядзьведнiк вернецца назад.
Быў якраз час жнiва. Жалi бабы на панскiм полi. Тут над iмi стаялi прыганятыя зь бiзунамi.
|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|