Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 49 из 75



Праўда, раней дык i Мiхасю нельга было выйсьцi з хаты: певень ня пускаў. Дык бацька неяк параiў:

- Ты, сынку, вазьмi палку i паганяй гэтага генерала вакол хаты. Запамятае i будзе цябе баяцца.

Мiхась узяў палку ды задаў генералу такога дыхту, што той цяпер абыходзiць хлопчыка далёка. Добранькi стаў, хоць ты яго да раны прыкладай.

Калi ў вёсцы заходзiць гўтарка пра Мiхасёвага пеўня, дык абавязкава пачуеш:

- Гэта якi певень? Той гарлапан? Генерал?

Для каго гарлапан, а для Мiхася - весялун, прыгажун, для мацi будзiльнiк, для сакатух-чубатак - абароньнiк i кармiлец.

I ўсе зь лёгкай бацькавай рукi завуць яго генералам.

Цi-ж ня цудоўны певень у Мiхася?

Аўг.Рапановiч

МАЦЕЯЎ КОТ

Не дарма пра Мацеявага ката людзi й прыказку злажылi: "Хiтры, як Мацеяў кот". Гэты кот прост легендарны. Хiба няма нiводнага кутка на Беларусi, каб ня чулi пра Мацеявага ката. Цi вы вазьмеце за Ячанскiм Рубяжом, цi за Ярэмiчамi, цi ля Баранавiчаў, цi яшчэ дзе за лепельскiмi лясамi-вазёрамi - усюды яго ведаюць. Ну й я дадам, што гэта запраўдны кот, якi заслужыўся таго, каб аб iм на'т пiсаць. А правёў ён свой век кашачы ў Каляпечнiках. Вось жыў ён - складаў пра сябе легенды.

Была ў Мацеявых шэрая котка - вялiкая, шустрая; часта ў гумно хадзiла мышэй лавiць, катоў да сябе заманьвала. Былi ў яе ўжо трэйцiя кацяняты. Нарадзiлася iх чацьвёра: беленькае, пярэсьценькае, чорненькае й рыжае. Спачатку Мацеiха хацела iх усiх патапiць, але пасьля раздумалася, адно пакiнула сабе - рыжае, а iншыя людзям аддала.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]