Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
50 из 75
Так яногэта рыжае кацянё й расло - гадавалася. За якi тыдзень - другi пазiраць пачало, а яшчэ за тыдзень пачаў Рыжак iз кошыка вылазiць, больш сталым рабiцца; пад ложак бегаць, з клубком гуляць. Як рос, так i вырас. За год Рыжы ўжо быў вялiкiм катом i прынамся паўвёскi знаў, напэўна знаў.
Вось-жа, калi мiнула Рыжаму год, пачаў ён свае крокi ў жыцьцё. Насамперш ён абмежаваўся тым, што вылавiў усе мышы ў нашым канцы. Засталiся толькi ў Сымонавых пад хлеўчыкам дзьве мышы, якiм удалося ўцалець ад акцыi Рыжака. Аб гэтым ужо ўсе бабы гаварылi, а Янкава старая дык азванiла ўвесь канец, быццам-бы нейкая паморнiца на мышэй увалiлася. Але гэта драбнiца.
Ужо падыходзiла пад Вялiкдзень. Сонца падымалася вышэй i вышэй, жураўлi цягнулi на поўнач свае повалачы, вераб'i зьбiралi шматлiкiя сходы, бiлiся на платох пявуны - рабiлася цёпла. Цёпла рабiлася й у будынку Данiлы: прыгрэла надта ў кубельцу. Там шынкi даўно ўжо чакалi веснавога сонца. Вынуў гэта Данiла дзьве шынкi й кiлё дый падчапiў на гумнё ў шчыце. Шынкi вiсяць, а Данiла то зь сяней, то з-за вугла зiрк на шынкi - цi вiсяць яны ды памалу далей ля дроў паварачваецца. Трэба-ж было Мацеяваму кату, лежачы на страсе, на сонцы, падгледзець шынкi ў шчыце й паварот Данiлы. Зьлез гэта ён дый пацiснуў ля плоту пад гумно. Узьдзёрся на страху ды цiкуе, дзе паварочваецца Данiла. I толькi Данiла набраў дроў ды несьцi ў хату, як Рыжы за кiлё цап, а кiлё вобземлю. Кот за яго ды за вугал, ды за другi: i прапала кiлё, адно рукамi Данiла размахнуў ды суседзяў пакляў.
|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|