Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
47 из 75
I тут як кiнуццада яго чубаткi! Тапу! тапу! тапу!.. Адна перад адной - навыперадкi. А ён войстрым вокам паглядае: каму-ж аддаць здабычу? Першай падбегла чарнушка. Не, ёй не аддасьць чарвяка. Зiрнуў на яе - i чарнушка адскочыла, нiбы варам аблiтая. Падскочыла белашыйка. Так i ёсьць! Гэта для яе знайшоў ён першага чарвяка. Схапiла белашыйка здабычу, адбегла у бок, а сакатухi - за ёю, хочуць адабраць. Але дзе там! Яна ўжо глынула чарвяка i рассыпаецца:
- Ко-ко-ко, дзякую, браце певень, за пачастунак...
Мiхасёў певень ня толькi кормiць курыную сям'ю, але i абараняе яе ад ворагаў. А ворагаў у курэй многа. То каршун, то лiсiца, то галодны воўк захоча паласавацца. Тут певень i выступае абаронцам.
Аднойчы ў жнiўнi Мiхась прагнаў курэй з гароду, а сам нешта ўзяўся майстраваць. Курыны статак накiраваўся сьцежкай мiж жыта. Наперадзе, як заўсёды певень. Iдуць куры, гавораць мiж сабой, чарвякоў, мошак зьбiраюць. I раптам - ш-ш-шась! - нехта крылом па каласох. I зьнiк. Нямоцна шаснуў, але певень пачуў. Падскочыў, азiрнуўся, ды - кр-р-р-р... Насьцярожана, трывожна.
Сакатухi так i прыселi, дзе каторая была. А тут зьверху ўзноў нешта шэрае - ш-ш-шась! I - на белашыйку. Певень - кок-кок-ку-дак! - кiнуўся на дапамогу. А белашыйка - нi жывая нi мёртвая. I бачыць певень, як з пад кiпцюроў каршуна толькi пер'е ляцiць.
Усе куры папрыцiскалiся да зямлi, крычаць не сваiм голасам - ка-а-а! ка-а-а! Навет Мiхась прысеў ад нечаканасьцi. Складанчык выпаў з рук.
|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|