Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
48 из 75
Што рабiць: мацi клiкаць цi самому бегчы на дапамогу? А певень з разгону - раз!раз! сваей дзюбай-малатком каршуну ў сьпiну. Той аж кiгiкнуў ад болю ды хутчэй угару. А тут Мiхась сабраўся зь сiламi i як гаркне:
- Ага-га-га! Разбойнiк...
Так Мiхась зь пеўнем выратавалi белашыйку. I хто ведае, можа таму яна першай i чарвяка кажную ранiцу атрымлiвае, што пабыла ў каршуновых кiпцюрох...
Калi куры вяртаюцца з пасьбы, Мiхась уважлiва сочыць за iмi. Чаго добрага, возьмуць ды i махнуць у гарод!... А куры падыйдуць да карытка з вадой i пачынаюць пiць. Паволi, не сьпяшаючыся. Прысядуць крыху, набяруць вады, а потым высока-высока падымуць галаву. Шыя выцягваецца-выгiнаецца, i вада бульк-бульк-бульк! - пацякла ў горла. Нап'юцца, палягуць пад плотам i капошацца ў пяску. А певень ходзiць-ходзiць вакол, потым скок на плот. Сядзе, залопае крыламi, ды закрычыць: ку-ка-рэ-ку-у-у! I так моцна, што напэўна чуваць аж у суседняй вёсцы. Пасьпявае i iдзе адпачываць. Але ня сьпiць! Адно вока прыжмурыць, а другiм цiкуе, каб вораг не падкраўся...
Сонейка-ж тым часам так ласкава сьвецiць, так прыгравае. Певень ляжыць, час-ад-часу адкрые вочы, пацягнецца. Нагою - трэп! трэп! - i зноў зажмурыцца.
Мiхась любiць свайго пеўня i не баiцца яго. А суседзкiя дзецi баяцца. Певень ня кажнага пускае ў хату. Дзяўбецца!.. Аднойчы Вера, дзевяцiгадовая дзяўчынка, iшла да iх за нейкай патрэбай. Падыйшла да варот, толькi ўзялася за кручок, каб адчынiць, а певень скок ей на плячо. I пачаў калацiць дзюбай-малатком! Калi-б у гэты час ня было на дварэ Мiхася, нямала-б ёй дасталося.
|< Пред. 46 47 48 49 50 След. >|