Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
52 из 75
Тут у Жаўняркевiчыхi гусей, падвешаных на марозе, пад страхою абмацаў. Жаўняркевiчыха адразае ў гаршчок патрохi, а ён сабе пакрысе. Ды яшчэ вечарам так спалохаў Жаўняркевiчыху, пгго тая дзён тры i ўдзень баялася на падстрэўнiк лезьцi.
З часам Рыжы й зусiм зацiх у нашых ваколiцах: ён недзе ўжо далей рабiў свае абходы.
У нас дома было спакойна. Бабы сьцiхлi гаварыць аб тым, што куры мала яек нясуць, цi мала сьмятаны ў збанкох, цi сыры нехта падглядае. Мацей жыў далей спакойна, але мышы сталi зьяўляцца. У сяле мужчыны часта гаварылi аб хiтрасьцi Мацеявага ката ды часам i пагаварвалi: "Хiтры, як Мацеяў кот".
Ужо было халаднавата. Мацей да зiмы рыхтаваўся. Аднае ранiцы, калi толькi што ўстаў Мацей i зьбiраўся ў гумно йсьцi, заяўкаў кот пад дзьвярыма. Мацей адчынiў дзьверы й убачыў Рыжага, якi памалу ўсунуўся ў хату. "Наш кот, цi што?" - прагаварыў Мацей, прыглядаючыся. А Рыжы, страсянуўшы хвастом, як мага на печ.
За тыдзень Рыжы дажыў свой век - Мацей знайшоў яго няжывога ў падпавецi. Пахаваў яго каля яблынi, успамiнаючы ягоныя добрыя й злыя ўчынкi.
Аднак хiтрасьць Рыжага й цяпер жыве мiж нас, i цяпер мы часта кажам: "Хiтры, як Мацеяў кот".
М.Багун
СТРАШНАЕ СПАТКАНЬНЕ
I
- Вось што, Тараска: годзе ўжо табе каля рэчкi бегаць, лепш занёс-бы ты дзядзьку полудзень на Высокi Бераг. Не палянуйся, сынок, - сказала мне матка.
Я быў хлопец паслушны i любiў, калi мяне за гэта хвалiлi. Мяне таксама цiкавiў i рум на Высокiм Беразе.
|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|