Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
53 из 75
Усю зiму возяць туды калоды i навязуць iх, бывала, столькi, што загрузяць увесь бераг. А калоды ўсе такiя тоўстыя, такiя гладкiя, роўныя - паглядзець i то было люба.
А колькi там народу, колькi гоману, крыку i сьмеху! Проста, як на кiрмашы.
Разумеецца, я зь вялiкаю ахвотаю згадзiўся занесьцi дзядзьку полудзень.
II
Яшчэ зранку, на досьвiтку, пайшоў наш дзядзька на рум бiць калоды. У маiм уяўленьнi яшчэ i цяпер жыва ўстае гэты Высокi Бераг над Нёмнам, дзе так страшна бушуе веснавая вада! Яна ня тоўпiцца ў берагох, iмкнецца напрасткi, на ачосы, вылiваецца зь берагоў i шырокаю стужкаю, хвалюючыся, бяжыць па нiзкiх лагчынах, як-бы хоча хутчэй дабегчы ў нейкi далёкi-далёкi край, каб першаю прынесьцi туды якуюсь вельмi важную вестку адгэтуль. А самым цiкавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвеньяя кацiлi ў Нёман калоды. Высока над вадою ляжаць гэтыя ярусы. Ад ярусаў да самай вады падложаны тонкiя, доўгiя бярвеньнi, каб калоды кацiлiся латвей i шпарчэй. На ярўсах стаяць маладыя хлопцы i сталыя мужчыны з бомамi ў руках.
- Р-р-разам! Р-р-разам!
На момант усё зацiхае. Зь нястрыманаю сiлаю i з громам бервяно падае ў ваду.
- Гу-у-у! - бухаецца яно ў Нёман, на момант зьнiкае ў вадзе, i толькi цэлая сьцяна срэбных пырскаў уздымаецца ў гэтым месцы.
III
Я жыва сабраўся, дастаў зь пячуры сваю дубiнку, бо ў лесе мог налучыцца воўк, а, седзячы ў хаце, я ўжо колькi разоў лупцаваў у сваiх думках гэтаю дубiнаю воўка, узяў дзядзькаў полудзень i выйшаў з хаты.
|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|