Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
54 из 75
На дварэ, каля хлява, на сухой кастрыцы ляжаў Галас, зь якiм я быў у вялiкай дружбе. Убачыўшы мяне, Галас завiляў хвастом у знак прывiтаньня.
Я сьвiснуў.
Галас падняўся, пацягнуўся, i пазяхнуў. Але, як вiдаць, ён ня выспаўся або так штось заленаваўся, бо ня кiнуўся адразу да мяне, як рабiў гэта звычайна. Ён прысеў на кастрыцы i задняю нагою стаў чухаць каля вуха.
- Галаска, цюцiк! На, цю, на! На, цю, на! - пазваў я яго.
Галас неахвотна пабег за мною, правёў мяне за кладку; але як толькi я ўвайшоў у лес, мой Галас пачаў адставаць: сядзе на дарозе i сядзiць. А калi я аглядаўся, ён махаў хвастом, як-бы хацеў сказаць, што ў яго няма ахвоты iсьцi зы мною.
Галас зрабiў мне яшчэ адну цi дзьве ўступкi i сяк-так дайшоў да лесу. Але тут ён спынiўся каля першых хвояў, доўга нюхаў зямлю i ўжо не падымаў на мяне галавы, як я яго нi клiкаў. Панюхаўшы, Галас азiрнуўся вакол, штось разважаючы, трушком пабег краем лесу i зьнiк.
- Ну, я-ж табе пакажу! - патрос я дубiнкаю ў бок Галаса i пайшоў далей.
Гэтае здарэньне крыху парушыла той добры настрой, у якiм быў я, выходзячы з дому.
Перш-на-перш мне было крыўдна: тая асоба, якую лiчыў я сваiм прыхiльным сябрам, якую ня раз частаваў я вялiкiмi кавалкамi аладак i хлеба, за што мне часта пападала ад старэйшых у доме, аказалася зусiм не такою, як гэта я думаў.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|