Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
55 из 75
Але пачуцьцё крыўды скора прайшло, бо я меў натуру незлапомную, i яно зьмянiлася пытаньнем: чаму Галас не пабег за мною?
Цi ня лiчыць ён мяне такiм нiкчэмным, што iсьцi зы мною празь лес па глухой дарозе ён проста не адважваецца па той прычыне, што я не магу даць нiякай забясьпекi?
Гэтыя пытаньнi ўжо датыкалiся майго гонару, i я, прызнацца, крыху ўськiпеў.
Я сьмела кiнуў вачыма на лес, мацней сьцiснуў у руцэ сваю дубiнку i яшчэ шпарчэй стаў перабiраць нагамi, падымаў дубiнку i стукаў ёю шмат болей, чым вымагалася ўмовамi хады. Затое-ж я чуўся сьмялей i гэтым дадаваў сабе той храбрасьцi, якой, на жаль, у мяне бракавала.
А лес быў стары i глухi. Па адзiн бок дарогi стаялi больш елкi, але такiя цёмныя i панурыя, што нiчога добрага не казалi майму сэрцу.
Чым далей падаваўся я ў гэты лес, тым усё больш глушэла. I галасы птушак, што так звонка несьлiся з ускраiны лесу, цяпер змоўклi. Або iх тут ня было, або яны проста не адважвалiся падаваць голасу. Скарэй за ўсё баялiся, бо птушкi наагул тут пападалiся. А самы лес рабiўся больш i больш няпрыхiльным, чужым, незнаёмым i, што горш за ўсё, варожым. Калi я пазiраў у бок лугу, якi прасьвечваўся скрозь галiны лесу, мне было крыху весялей. Але як толькi я кiдаў вочы ў процiлеглы бок, асаблiва на гэта Паляшукова балота, я адчуваў сябе не па сабе. Там цягнуўся вялiкi лес, густы i стары. I пазiраў ён на мяне зусiм ня ласкава. Ён быў пахмурны, i як мне здавалася, ня любiў, калi ў яго ўладарства заходзiць такi вузел, як я.
IV
Цяпер я адчуў, што гэта дарога не такая i лёгкая, якою здавалася яна мне дома. I мне зноў успомнiўся Галас.
|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|