Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 63 из 75



- Што сталася з нашым дубам? Што будзе з нашым домам? - гаварыла бусьлiха, закiнуўшы нос высока ўгару.

- Ой, мiлыя! Як апекавалiся над iм! Як лячылi! - адказала буслам сарока-шчабятуха.

- Апекавалiся, лячылi! - з гораччу перадражнiў яе бусел: - заапекавалi i залячылi! Давай, жонка, самi будзем даваць раду нашаму дубу.

Разбурылi яны заслону, сатканую зь дзеразы, ськiнулi з старой галавы дубу каптур, павыцягвалi канапатку з дубовых шчылiн.

Дыхнуў дуб сьвежага паветра, i адразу лягчэй стала яму. А калi прайшоў дождж i напаiў сухое нутро дубу спажыўнаю вiльгацьцю, ён зусiм акрыяў. Зазелянела на iм лiсьце, а пад канец лета на дубе вырасьлi i жалуды.

- Дзякую вам, дзецi мае, - зьвярнуўся дуб да сваiх жыхароў, - вы адсланiлi мне сьвет, i я нiбы другi раз прыйшоў у яго. - А потым усьмiхнуўся i дадаў:

- Усюды i ўва ўсiм трэба мець розум i ведаць меру.

Якуб Колас

СТАКАЗА

Калi абмiнуць мала патрэбныя або зусiм непатрэбныя словы (а iх, нажаль, вельмi многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такiмi прывабнымi берагамi - то высокiмi, то адхоннымi з купчастымi дубамi i соснамi на краёх возера - рэдка сустрэнеш.

Надзвычай ясная, спакойная ранiца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалi, i каб пачуць iх шум, трэба было дужа ўважлiва прыслухоўвацца да гамонкi дробных хваляў, што, як срэбра, пералiвалiся на сонцы. I толькi палоска танюсенькай белай пены, нiбы карункi на падоле маладзiцы, пакiдала возера ўздоўж свайго берагу.

|< Пред. 61 62 63 64 65 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]