Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
65 из 75
Яна вельмi перапалохалася i думала, што жыцьцё яе ўжо скончылася. А ноч была сьвежая, халодная. "Канец!" - думала стракозка. Але назаўтра мрок разьвеяўся, пасьвятлела, i нарэшце ўзыйшло сонейка. Яно абсушыла завiльгатнелыя крыльцы стракозкi, што прытулiлася на альховым кусьцiку над возерам. Яна акрыяла. Да яе вярнулася жыцьцёвая сiла. Мала паслухмянымi лапкамi яна пасьцiрала рэшткi расы на крыльцах. Вядома, ёй дужа памагло сонца. Стракозка зусiм ачуняла. Яна пачула сiлу, i ёй захацелася пагуляць, пакружыцца ў паветры, дзе ўжо мiтусiўся цэлы рой стракозак.
Наступны вечар, мрок, вiльгаць i прахалода ўжо не палохалi яе, бо яна ведала, што надыйдзе новы дзень. I была ўпэўнена, што так будзе i далей i назаўсёды.
Але яна моцна памылiлася, бо таго дасьветчаньня, што прынесьлi ёй два-тры днi добрага надвор'я, было вельмi мала, каб цьвяроза i разумна глядзець на жыцьцё i надалей.
На сьвеце вечнага няма нiчога. Жыцьцё мяняецца. Адна яго форма зьмяняе другую, i так бесьперастанку - такi ўжо закон жыцьця. I гэтак здарылася i тут. Надвор'е зьмянiлася. На неба наплылi хмары i ахiнулi яго. Падзьмуў халодны вецер, некалькi дзён падрад лiлi дажджы. Бедная стракозка, празь меру даверыўшыся альховаму кусту, што стаяў над возерам i на якiм правяла яна некалькi начэй, зусiм акалела ад холаду. Узыйшоўшае праз колькi дзён гарачае сонца ўжо не магло ажывiць зусiм акалелую стракозку. I не давялося ёй ужо весялiцца ў празрыстым паветры. Вестка аб тым, што стракозка загiнула, абляцела бераг шматвяковага возера.
|< Пред. 63 64 65 66 67 След. >|