Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
69 из 75
Квахтуха хацела пашкадаваць iх, мацней прытулiлася крыльлем i раптам закрычала так моцна i так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнулiся.
Як толькi мама запалiла лямпу, мы ўбачылi, што квахтуха ўсхапiлася, сонныя кураняты зь пiскам рассыпалiся па кухнi, а ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелi, застаўся шэры калючы клубок. Квахтуха пазнала яго, узлавалася i дзюбнула - моцна, балюча.
- Ну, вось, - казала мама, выносячы Тупчыка з кухнi, - вось ты i зарабiў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык.
Каб жэўжыку было весялей, я зьняў аднойчы iз сьцяны люстэрка i паставiў яго на падлозе. А ён тупаў па хаце i ўдзень, не баяўся нiкога. Падыйшоў да люстэрка, наставiў лычык, паглядзеў i надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, i вось яны абодва разам зрабiлi:
- Пых!
Мы засьмяялiся, тата i я, а вожык вельмi зьдзiвiўся. Што такое?.. Паглядзеў, паглядзеў у люстэрца, асьцярожненька дакрануўся чмысiкам да шкла i як быццам усё зразумеў. Адыйшоўся i больш не глядзеўся ў люстэрка.
Тады тата сказаў мне:
- Лявон...
Заўсёды мяне называлi Лёнiкам, але як толькi тата хацеў пагаварыць зы мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.
- Ведаеш што, Лявон, - сказаў ён тады, - давай мы выпусьцiм вожыка, га?
- А навошта? - зьдзiвiўся я.
- Як навошта? Ён пойдзе да iншых вожыкаў.
- Ну й што?
- Як што? Зробiць сабе хатку й будзе сабе жыць. I яму будзе там вельмi добра й весела, ня то што ў нас.
|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|