Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 130 из 146

Вось i першы сонечны прамень блiснуў, пазалацiў калодзежны журавель, перакiнуўся на старую лiпу. Замычэлi каровы, забляялi авечкi. То выганялi сяляне жывёлу на пашу. I толькi паспелi выгнаць яе за сяло, як страшэнны крык пракацiўся па вулiцы. Ён узнiк за сялом, адтуль беглi перапалоханыя пастушкi. Падхоплены дзесяткамi галасоў, крык шырыўся, рос, паланiў усе двары, усю вулiцу.

- Немцы! Ратуйцеся! - крычалi з усiх бакоў.

Як скрозь сон пачуў гэты крык Мiколка, дзеда разбудзiў. Паднялi на ногi Сёмку-матроса, усiх партызан. Тыя кiнулiся да коней.

Сёмка хутка ўзабраўся на высокую бярозу, за iм ускарабкаўся Мiколка. Глянулi навокал. Па дарозе ад лесу ехаў конны нямецкi атрад. Было ў iм чалавек з сотню. Ужо хацеў скамандаваць Сёмка, каб выбiралiся партызаны ў другi бок сяла. Але заўважыў тут, што i з другога боку падаецца да сяла яшчэ большы конны атрад. Хвiлiна-другая - i ад нямецкiх атрадаў аддзялiлiся групы коннiкаў i памчалi галопам, акружаючы з усiх бакоў сяло.

- Акружаюць, гады, у пастку бяруць! Што ж то рабiць? - услых падумаў Сёмка-матрос.

- Прарвацца! У шаблi ўзяць! - закрычалi тут партызаны. Але Сёмка-матрос махнуў рукой, гарачых спынiў.

- Усiх не возьмеш!.. Вялiкi атрад, трохi нам не па сiле. Нельга на ражон перцi. Прыйдзецца, няйначай... - i хацеў Сёмка яшчэ нешта сказаць, але тут яму Мiколка пару слоў шапнуў, на кулямёт паказаўшы. Дужа шкадаваў кулямёта Мiколка, баяўся, каб немцам яго не пакiнуць. I з'явiўся нейкi план у Мiколкi, аб iм i сказаў ён матросу.

|< Пред. 128 129 130 131 132 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]