Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 140 из 146

Вёрст пяцьдзесят да iх будзе, яны павiнны наступаць сёння на суседнюю станцыю. Прасi дапамогi. Не дамо немцам награбленага дабра!

Як ветрам падхоплены, iмчаў Мiколка. Вось i тупiкi. Вось i паравозныя могiлкi. Стаяць на iх старыя, паржавелыя паравозы. Пасажырскiя, таварныя, манеўровачныя, "кукушкi". А вось i жывы паравоз. Прытаiўся, схаваўся за паравозным ламаччам. Аж дрыжыць, так чакае дарогi прыгажун пасажырскi. Паравозная каманда ў парадку. У кожнага карабiн.

Уздыхнуў паравоз парай i без гудкоў, без свiсткоў выбраўся на галоўны пуць. Прастора перад iм, разгон бязмежны. Аж колы сакочуць, не ўгледзiш за дышлам, за размашыстым вобадам. Не iдзе, а ляцiць паравоз, i толькi мiльгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты. Нахiляюцца бярозы, i iх шэпт кучаравы злiваецца з гарачым дыханнем машыны.

А паравоз iмчыць.

Толькi i чуваць: ча-ча-ча... ча-ча-ча...

Аж калышацца тэндэр, гойдаецца з боку ў бок, ды ўзвiваюцца клубы пылу ззаду - нiчога не вiдаць там у дыме, у пыле.

Вось i суседняя станцыя. Тут могуць быць яшчэ немцы.

"Каб жа не затрымалi!" - адна ва ўсiх думка.

Трывожна загудзеў паравоз i, не збаўляючы ходу, iмчаў на закрыты семафор. Замiтусiлiся рабочыя там. Бачылi - здарылася нешта дужа важнае. Перакiнулi стрэлкi на галоўны пуць, i паравоз маланкай прамiльгнуў праз станцыю. Нямецкi патруль, выскачыўшы на перон, паслаў наўздагон некалькi стрэлаў. Але дзе ты вецер дагонiш!

Праз якое паўгадзiны былi на жаданай станцыi. Паравоз стаяў як укопаны ля браняпоезда. Бачыў Мiколка, што гэта наш браняпоезд.

|< Пред. 138 139 140 141 142 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]