Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 139 из 146

На гэты ж пясок упаў Сёмка-матрос, камандзiр партызанскiх атрадаў, слаўны ваяка i бальшавiк...

Прайшоўся далонню па спацеламу твару Мiколка i нацiснуў на спуск кулямёта. Здрыганулася, загула зямля перад iм. Грымеў кулямёт. То Мiколка спраўляў памiнкi па старэйшаму таварышу, па любiмаму партызану, прыяцелю. Не стала афiцэра. Але не ўстаць з зямлi i Сёмку-матросу, i далёка-далёка адкацiлася запыленая яго бесказырка, што бачыла свету багата, бачыла сiняе мора, бачыла вольныя караблi, неразлучнай была з чалавекам, якi жыццё любiў i ведаў цану чалавечай нянавiсцi i любвi.

Так загiнуў Сёмка-матрос.

Камандаваць боем стаў дзед Астап. I дрэнна б прыйшлося немцам, ужо генерал гатовы быў iсцi на перамаўленнi з рабочымi, як адбылiся падзеi, адразу пагоршыўшыя для рабочых i партызан вынiкi бою. Дзед Астап пачуў свiсткi паравозаў. I, угледзеўшыся на захад, збялеў дзед, рукой безнадзейна махнуў.

- Дрэнна, браты! - сказаў ён. - Памылiлiся мы крыху... Трэба было з захаду чыгунку ўзарваць... Немцам iдуць падмацаваннi, вунь iхнiя эшалоны.

Павярнулi гарматы на эшалоны. Але было позна. Немцы акружылi горад, абыходзiлi станцыю. Трэба было адступаць. Немцы пачалi насядаць з бакоў, захапiлi ўжо некалькi дзесяткаў чалавек у палон.

Тады падышоў да Мiколкi дзед, загадаў:

- З кулямётамi мы самi ўправiмся... Пакуль будуць патроны, немцам не здамося. А ты, пакуль не позна, бяжы за станцыю. Там у тупiку на паравозных могiлках схаваны намi пасажырскi паравоз. Ён стаiць пад парай. Дык ганi на iм да чырвоных...

|< Пред. 137 138 139 140 141 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]