Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 138 из 146

З гiкам, са свiстам iмчалi наўскач смелыя коннiкi, адрэзалi на ляту нямецкуюбатарэю i ўраз павярнулi гарматы на немцаў, на штаб. Немцы спешна адступалi ад станцыi, падавалiся ў горад, акопвалiся на ўскраiнах.

Пачаўся зацяглы бой. Ён iшоў то зацiхаючы, то зноў узрастаючы, гарачымi перастукамi кулямётаў, залпамi карабiнаў, гармат. Цяжка даводзiлася партызанам. Прызвычаеным да боек у лясах, у засадах, iм нязручна было весцi бой з пахаваўшымiся ў акопах немцамi, з буйнымi нямецкiмi атрадамi, узброенымi бамбамётамi i гарматамi. Але i гэта не магло стрымаць iх, i групы коннiкаў-партызан рабiлi адчайныя налёты на нямецкiя акопы i кулямёты. Не вытрымлiвалi немцы, вельмi баялiся партызанскай шаблi, i то тут, то там рабiлi яны перабежкi, адыходзячы далей ад штаба.

У смелым налёце на немцаў загiнуў Сёмка-матрос. Пагарачыўся ён крыху. Захапiўшы нямецкi кулямёт, кiнуўся ён за ўцякаўшым афiцэрам, высока ўзнёсшы вострае джала шаблi. I вось-вось ужо апусцiцца гэтае джала на блiскучы лак iмператарскай каскi. Аж прыцiх Мiколка, назiраючы за паядынкам. Перастаў з кулямёта страляць, каб не паранiць сваiх. Уздыбiўся Сёмкаў конь, вось-вось пераскочыць цераз афiцэра... I глуха войкнуў Мiколка. Бачыў ён: абярнуўся на бягу афiцэр, стрэлiў з упору... Скочыў конь ашалелы. Нахiлiўся Сёмка, апусцiў галаву на пахучую конскую грыву, рукi апалi, i ўвесь ён стаў хiлiцца набок, усё нiжэй i нiжэй... Бачыў Мiколка, як узнесеная Сёмкава шабля ўпала на зямлю i цiха дзвынкнула, загайдалася, устромiўшыся вастрыём у жоўты пясок.

|< Пред. 136 137 138 139 140 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]