Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 20 из 146

Нават сталi яны блiзкiмi дружбакамi i зiмнiмi вечарамi вялi доўгiя размовы аб тым, як бы гэта агульнымi сiламi адпомсцiць "буржую" за Мiколкаву карцiнную галерэю. I аб тым, што яны будуць вясной рабiць, калi жаўранкi запяюць, калi зазвiняць ручаiны i ўкрыюцца лясы зелянiнай.

I парашылi ў адзiн голас - будуць яны ў вольныя ад работы днi заўзятымi паляўнiчымi, будуць качак бiць i ўсякую другую жыўнасць. Тым больш што была ў дзеда слаўная стрэльба, якая вiсела без усякай карысцi пакуль што на сцяне. Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда, i парадкам заржавелая, страцiўшая ўсякi колер i вiд. Але як-нiяк яна магла страляць, а гэта ўжо вялiкая штука. Прызнацца, i цяпер яна вiсела набiтая, бо колькi нi намагаўся дзед, каб разрадзiць яе, яму нiяк гэта не ўдавалася. I каб не нарабiць са сваёй стрэльбай якой шкоды, дзед абкруцiў анучай куркi ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам, каб такiя падшывальцы, як Мiколка, не нарабiлi б часам бяды са стрэльбай.

Такая слаўная стрэльба была ў дзеда. I не дзiва, што Мiколка, седзячы зiмой у халодным вагоне, так нецярплiва чакаў вясны. I цёпла тады. I качкi тады лятаюць. I ўсякая жыўнасць у балоце варушыцца.

Вось слаўная пара настане!

Гiсторыя з дзедавай "арудзiяй"

Прыйшла ўрэшце вясна. Пачарнелi чыгуначныя пуцi i курылiся парнасцю пад сонцам. А вечарамi храбусцелi льдзiнкi ў лужынах i востра пахла зямлёй, мазутам i каменным вугалем. Гучна гудзелi паравозы, i лiхтары гарэлi ў iх па-новаму, па-веснавому. I самi паравозы рабiлiся куды прыгажэйшымi.

|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]