Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 19 из 146

Тут як закрычыць Мiколка не сваiм голасам:

- Ратуйцеся, дзеду, пакуль не позна!

Зiрнуў тады дзед на свайго ментуза - i ледзь не самлеў. Аж прысеў у вадзе, умачыўшы сарочку. А тады як кiне ментуза падалей у рэчку ды як дасць драпака на бераг, аж адзенне згубiў, спатыкнуўшыся аб корч. Паплыло яно ўрачыста па рацэ. Ледзь злавiў яго потым Мiколка, ад'ехаўшы на чаўне ад берага.

I калi аддыхалiся потым усе ад перапуду, дзед пачаў грозны наступ на Мiколку i на яго бацьку:

- I якое лiха панесла вас вужаку лавiць?

- А цябе якое?

Змоўчаў дзед на якую хвiлiну. Гэтакi ж канфуз выйшаў - усё iшло так добра i гладка, i на табе, заместа ментуза гада злавiлi. А яшчэ парады даваў, а яшчэ выхваляўся. Пасля гэтага здарэння дзед канчаткова рашыў нiколi болей у ваду не лазiць. I калi траплялася часамi Мiколку з бацькам лавiць якую рыбiну ў рацэ, дзед асцерагаўся нават падыходзiць блiзка да iх, калi яны выцягвалi на бераг таптуху альбо брэдзень. I толькi здалёк пытаў:

- Ну што, шчупак цi акунь?

- А ты падыдзi, сам паглядзi!

- Хопiць ужо, нагледзеўся...

Прызнацца, i Мiколка з бацькам не адважвалiся болей мацаць ментузоў i, да вялiкай радасцi дзеда, баялiся лазiць i па ракавых пячорах.

- Яшчэ, чаго добрага, i адтуль выцягнеш трасцу якую паласатую...

А дзед толькi гаварыў:

- Цяпер-то я магу спаць спакойна!

Пасля ўсiх гэтых прыгод з дзедавым ракам i ментузом кончылiся i ранейшыя дыскусii дзеда з Мiколкам, хто з iх храбрэйшы. Абодва прыйшлi да таго вываду, што храбрасцi хапае ў iх абодвух...

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]