Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 26 из 146



Певень i скокам, а часамi i падскокам iмчаў, як вiхор, аж пад самае дэпо. Магчыма, i не давялося б Жэўжыку дагнаць курынага ўладыку, мо i ўцёк бы ён ад нашага паляўнiчага, але тут, як на бяду, iмчаў насустрач пасажырскi цягнiк. Толькi пер'е ўзляцела ў паветра - усё, што засталося ад кульгавага певуна, трапiўшага пад паравоз. Убачыла мацi такое няшчасце i за галаву схапiлася. Ды, узяўшы ў рукi лапку пеўня - неяк засталася цэлая пад вагонамi, - прыйшла з гэтай лапкай у вагон ды тыц ёю дзеду ў самую бараду, а потым, доўга не думаючы, ды гэтай самай лапкай Мiколку па патылiцы.

- Праз вас певень загiнуў!

Мiколка з дзедам, не кiдаючыся дужа ў спрэчкi, адразу ж падалiся вон з вагона, далей ад разгневанай мацi.

- Уцякайма, пакуль не позна. А то можа быць горай!

Але больш за ўсiх дасталося лепшаму памочнiку нашых паляўнiчых, заядламу "ганчаку" Жэўжыку. Злавiла яго мацi i адразу панесла да таварнага цягнiка, што стаяў на станцыi. Там адчынiла дзверы ў адным з пустых вагонаў i, загнаўшы туды Жэўжыка, зачынiла дзверы. А праз якую хвiлiну цягнiк пайшоў. Так i паехаў без бiлета Жэўжык, найлепшы дружака нашых паляўнiчых, да суседняй станцыi з таварным цягнiком. А мо i не да суседняй, мо куды i далей. Хiба прасочыш за таварным вагонам, куды ён iдзе, дзе ён спынiцца пад пагрузку.

З ад'ездам Жэўжыка спынiлiся паляўнiчыя справы Мiколкi з дзедам, бо не з голымi ж рукамi на качку iсцi. I доўга яшчэ памiнала мацi iх паляўнiчыя ўдачы i сваю трагiчна загiнуўшую курыную гаспадарку.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]