Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 64 из 146

Дзед спачатку ўсё аднекваўся, апраўдваўся сваёй мiнулай цемнатой, але потым у спрэчкi ўкiнуўся:

- Добра табе так разважаць, калi ты ўсяго старога жыцця не бачыў, а пражыў бы з мае гады...

Слова за слова, спрэчкi набылi такi гарачы характар, што нашы субяседнiкi i не заўважылi, як апынулiся пасярод нямецкiх салдат, якiя акружылi iх i чакалi далейшай каманды рыжавусага i надзвычай злоснага на вiд нямецкага каменданта.

- Ну, вось i прыехалi... - сказаў з перапуду дзед i змоўк.

Маўчаў i Мiколка, праклiнаючы ў думках дзедавы арудзii i турэцкiя бастыёны, праз якiя так нечакана трапiлi ў нямецкiя лапы. "Гэта ж трэба, надумалiся дзе спрачацца з дзедам!"

Па загаду каменданта iх прывялi да пакгаўза.

А справа ўся адбылася такiм чынам. Нямецкi камендант, якi прыйшоў з атрадам салдат, каб пераправiць арыштаваных з пакгаўза ў арыштанцкi вагон, учуяў гучныя спрэчкi Мiколкi з дзедам. Наяўнасць лiшнiх людзей ля пакгаўза паказалася яму падазронай, ды i хто наогул мае права блiзка хадзiць ля такога месца... Так натрапiў ён на Мiколку з дзедам i, каб высветлiць, што яны за людзi, затрымаў iх да пары да часу. Нельга сказаць, каб Мiколка з дзедам адчувалi сябе зручна пад нямецкiмi штыкамi, але далейшыя падзеi намнога ўзнагародзiлi iх за якiя паўгадзiны нечаканага палону.

Паставiўшы дзеда i Мiколку каля пакгаўза, камендант важна рушыў да дзвярэй, сарваў пячатку на замку, адамкнуў замок i пацягнуў дзверы. Дзверы не паддавалiся.

Мiколка сачыў за камендантам, за яго работай i хiтра падмiргваў дзеду.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]