Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 66 из 146

Аж ашалеў тут камендант, хапiўшыся рукой за спiну, дзе пад мундзiрам пацяклi халодныя струменьчыкi вады. Тут i салдаты пазiралi на яго, як на цуд, глядзелi ўгару, але неба па-ранейшаму было чыстае i яснае, без воблачка, без хмурынкi.

А Мiколка з дзедам закрывалi раты далонямi рук, каб не засмяяцца голасна, не прарвацца шалёным рогатам. Хто-хто, а яны-то ведалi, адкуль бярэцца нечаканы дождж.

- Узяць бервяно! - закамандаваў тут па-нямецку камендант. Прынеслi тэлеграфны слуп, якi ляжаў на пакгаўзным двары. Узялiся дружна салдаты i давай дзяўбцi слупам у дзверы. Такi стук паднялi, што народ пачаў збягацца, усiм хацелася падзiвiцца на незвычайную работу. I тут здарылася такое прадстаўленне, што дзед, расказваючы аб iм пасля, за бакi хапаўся ад вялiкага смеху. Толькi гэты слуп разышоўся як след па дзвярах, як на страсе нечакана раздаўся страшэнны грукат. Ледзь не абамлеў ад страху камендант, але паспеў грымнуць каманду:

- Лажыся! Агонь!

I выхапiў рэвальвер з кабуры.

Ляснуў вобземлю слуп. Салдаты маланкай сiганулi ўбок i заляглi на зямлю, нацэлiўшы вiнтоўкi на дзверы. I ў гэты момант скацiлася са страхi нешта круглае, чорнае, вялiкае, абдаўшы каменданта цэлай рэчкай вады. Яшчэ секунда - i гэтае круглае, чорнае, прабiўшы дно аб камендантаву каску, уссела на каменданта. Той толькi i паспеў, што пекануў разы са два з рэвальвера па гэтаму страшнаму ворагу. А потым стаяў як мыла з'еўшы, лыпаў вачыма.

|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]