Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 8 из 146

Ану, венiк сюды, паздзiраць усё, памыць, паскрэбцi.

А сам палкай поркае, здзiрае Мiколкавы малюнкi. I калi дабраўся да прыгожай крышкi з папяроснага карабка - быў то малюнак дзяўчынкi на срэбнай паперы, - не сцярпеў тут Мiколка, да начальнiка кiнуўся.

- Ты хто? Ты збiраў мае карцiнкi, каб iх здзiраць?

Той зiрнуў скоса на Мiколку, паморшчыўся. А Мiколка наступае:

- Буржуй ты!

Начальнiк аж абамлеў, мацi перапалохалася.

- Пузан ты! Ходзiць, як бочка ў штанах... Бач, раз'еўся на маiм карку... Вон!

Начальнiк, доўга не думаючы, даў ходу. Мацi - за iм.

- Даруйце. Дзiцё зусiм не разумее... Вярзе, не разабраўшы што.

А той не слухае, далей шпарыць. Толькi i кiнуў:

- Хамы вы! Самi хамы i дзяцей робiце хамамi.

Дасталася добрая прачуханка Мiколку ад маткi. Але бацька, прыехаўшы з работы i даведаўшыся аб "буржуi", толькi пасмейваўся.

- Так iх, Мiколка, так. Калi дах вось прагнiў, перакрыць трэба, дык iх нямашака... А да цацак дзiцячых чапiцца надумаўся... Крый iх, Мiколка, i ў хвост, i ў грыву...

Так жыў i гадаваўся Мiколка-паравоз. Ён i сам добра не ведаў, чаму празвалi яго паравозам. Магчыма, за тое, што вельмi ж упадабаў ён паравозы, асаблiва ж пасажырскiя. Стаiць такi прыгажун ля дэпо, калёсы высокiя, чырвоныя, не раўнуючы, як ногi ў бусла балотнага. Альбо выязджае такi прыгажун з дэпо i так важна парай пыхкае: пых... пых... пых...

Ну як тут уцерпець Мiколку, ды не падсесцi ззаду на тэндэрную падножку, ды не праехацца да паваротнага круга.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]