Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 92 из 146



- Што сны... - махнуў рукой Мiколка.

Як нi старалiся ўсе развесялiць Мiколку, гэта не ўдавалася. Якая весялосць у такiм месцы. Хутка ўсе паляглi спаць на падлозе. Але не спалася. Чулiся галасы наверсе. Зрэдку даляталi гукi музыкi. То iграў у пана палкавы нямецкi аркестр. Пан спраўляў перамогу над сялянамi, над бальшавiкамi. Шчодра частаваў сваiх збаўцаў - нямецкiх афiцэраў. Адтуль даляталi гукi танцаў, чулася брынчанне шпор, вясёлыя галасы. У склепе было цёмна. Скрозь невялiчкае акенца, скрозь краты вiдаць быў кавалачак цёмнага неба. На iм перамiргвалiся махнатыя зоры. Крычала нейкая птушка ў садзе. Здалёк, з-за саду, даносiўся дзiцячы плач, i нечая мацi цiха спявала: "Ба-а-ю, бай... а-а-а... ай..." Вiдаць, батрачка калыхала недзе свайго малога.

Прынiк Мiколка гарачым iлбом да жалеза крат i глядзеў, глядзеў. Нiбы ўпершыню ён бачыў i гэтае неба, i такiя ж махнатыя зоры, i ў цiхiм шолаху лiсця цёмныя купiны лiп. Нiбы дрыжалi гэтыя дрэвы пад густым месячным святлом, i так выразна вiдаць былi зубчыкi лiсця на цёмным небе, што хацелася дацягнуцца да iх рукой, дакрануцца да iх, прылашчыцца гарачай шчакой. Дакрануўся рукою да крат. Халодныя яны, моцныя. Рыпнуў пясок за акенцам, мiльганулi ногi часавога. Раздаўся злосны воклiк i стук вiнтоўкi:

- Назад!

Лязо штыка прасунулася ў акенца, пагрозлiва бразнуўшы аб краты. Мiколка адхiнуўся ўбок i, трымаючыся за сцяну, цiха падаўся да дзеда. Прылёг ля яго. Дзед ляжаў у глыбокай задуме, маўчаў.

|< Пред. 90 91 92 93 94 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]