Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 198 из 253

Я падсвядома быў упэўнены зараз, што ён звязаны з таямніцай дзікага палявання, што выратавацца ён можа толькі ў тым выпадку, калі я загіну, што зараз паляванне пачне паляваць на мяне, бо гэта пытанне іхняга жыцця, і я, магчыма, яшчэ сёння атрымаю кулю ў спіну, але шалёная злосць, ярасць, нянавісць сціснулі мне глотку. Я зразумеў, чаму нашых продкаў звалі шалёнымі і казалі, што яны б'юцца нават мёртвымі.

Я зрабіў крок, схапіў чалавечка за шкірку, выцягнуў з-за стала і падняў у паветра. Патрос.

— Хто?! — раўнуў я і сам адчуў, як збялелі мае вочы.

Ён надзіва правільна зразумеў маё пытанне.

— А-вой! Не ведаю, не ведаю, пане. Ох, што мне рабіць? Яны заб'юць мяне, заб'юць.

Я шпурнуў яго на падлогу і схіліўся над ім:

— Хто?!

— Пане, пане. Ручкі-ножкі пацалую, не трэба…

— Хто?!

— Я не ведаю. Ён даслаў мне ліст і пры ім трыста рублёў з патрабаваннем выдаліць вас, бо вы перашкаджаеце. Там быў толькі адзін сказ, і там гаварылася, што ён мае цікавасць да пані Яноўскай, што яму карысна яе смерць або замужаства з ім. І яшчэ там было сказана, што ён малады і моцны і здолее ў выпадку чаго заткнуць маю глотку.

Схожасць суддзі з тхаром дапоўнілася раптам яшчэ і смуродам. Я паглядзеў на заліты слязьмі твар гэтай жывёлы і, хоць падазраваў, што ён ведае трохі больш, чым кажа, з гідлівасцю адштурхнуў яго. Не мог я пэцкаць рукі аб гэтага… Не мог. Іначай згубіў бы павагу да сябе назаўжды.

— Вы яшчэ адкажаце за гэта, — кіўнуў я ад дзвярэй.

|< Пред. 196 197 198 199 200 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]