Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 200 из 253

І не адшукаў слядоў праз яе… Разы два ледзь не ўтапіўся. Залез на верхавіну самай вялікай хвоі і бачыў на тым баку вялізную галявіну і сярод хмызоў і дрэў страху нейкай вялікай будыніны. І дымок. І адзін раз у тым баку загігатаў конь.

— Трэба будзе пайсці туды, — заўважыў я.

— Не, толькі без глупстваў. Там будуць мае людзі. І няхай пан прабачыць, але калі мы спаймаем гэтых паршыўцаў, мы зробім з імі як з канакрадамі.

Твар яго з-пад доўгіх касмылёў глядзеў на мяне з нядобрай усмешкаю:

— Мужыкі церпяць, мужыкі даруюць, мужыкі ў нас святыя. Але тут я сам патрабую, каб з гэтымі… як з канакрадамі: прыбіць асінавымі цвікамі да зямлі рукі і ногі, а пасля такі самы кол, толькі большы, — у задні праход, да самага нутра. І ад хат іхніх нават жарынкі не пакіну, усё пушчу попелам, каб духу нават… каб духу іхняга смярдзючага не засталося. — Падумаў і дадаў: — І ты сцеражыся. Можа, і ў тваёй душы калісьці панскі дух зашыбуе. Тады і з табою так… пане.

— Дурань ты, Рыгор, — холадна працадзіў я. — Свеціловіч таксама панам быў, а ўсё сваё кароткае жыццё вас, ёлупняў, ад прагнай шляхты ды пыхатых суддзяў абараняў. Чуў, як над ім лямантавалі? І я магу так загінуць… за вас. Маўчаў бы лепей, калі Бог розуму пазбавіў.

Рыгор крыва пасміхнуўся, пасля дастаў аднекуль са світкі канверт, такі скамечаны, быццам яго з ваўчынай зяпы выцягнулі.

— Добра, не крыўдуй… Вось табе ліст.

|< Пред. 198 199 200 201 202 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]