Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 202 из 253

Па дарозе зайшоў да сваёй спальні, але ліста там не было. Ахмістрыня казала, што ліст быў тут, павінен быў быць тут. Яна вінавата квахтала перада мною: яна наогул стала пасля той ночы ў архіве вельмі ліслівай і мяккай.

— Не, пан, я не ведаю, дзе ліст. Не, на ім не было паштовага кляйма. Не, хутчэй за ўсё ліст даслалі з яноўскага наваколля, а можа, з павятовага мястэчка. Не, тут не было нікога… Вось хіба толькі пан Берман, які заходзіў сюды, думаючы, што пан дома.

Я не слухаў яе далей. Вочы мае прабеглі па бюро, дзе ляжалі раскіданыя паперы, у якіх, відаць, капаліся. Пасля гэтага я выбег з пакоя і пабег да бібліятэкі. Там не было нікога, толькі кнігі цэлым стосам ляжалі на стале. Іх нечакана кінулі для нейкай больш важлівай справы. Тады я накіраваўся да Бермана.

І тут сляды паспешлівасці, нават дзверы не зачынены. Слабы агеньчык серніка кінуў кружок святла на стол, і я заўважыў на ім адну пальчатку і разарваны наўскос канверт, такі самы, як і ў Свеціловіча тады, у той жахлівы вечар.

«Пан Беларэцкі, паважаны брат. Я мала і кепска ведаю пра дзікае паляванне. Але ўсё ж я магу сказаць табе нешта цікавае. Да таго ж, я магу раскрыць табе адзін сакрэт, таямніцу некаторых цёмных падзей у вашай хаце… Магчыма, гэта проста выдумка, але мне здаецца, што ты шукаеш не там, дзе трэба, любенькі. Небяспека ва ўласным палацы пані Яноўскай. Калі хочаш ведаць тое-сёе пра Малога Чалавека Балотных Ялін — прыходзь сёння ў сем гадзін надвячоркам на тое месца, дзе загінуў Раман і дзе ляжыць яго крыж.

|< Пред. 200 201 202 203 204 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]