Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 204 из 253

І ўсё зноў стала халодным, змрочным і таемным: хоць сядай ды пішы баладу пра бабулю, якая ехала верхам, і пра таго мілага конніка, што сядзеў наперадзе.

Прадраўшыся так-сяк праз парк Балотных Ялін, я выбіўся на сцежку і ўжо амаль падыходзіў да крыжа Рамана.

Лес злева стаяў нізкай змарнелай сцяной, насупраць ад крыжа Рамана маячыла постаць чалавека.

І тут… я проста не паверыў сваім вачам. Аднекуль раптам выраслі цені коннікаў. Яны павольна пад'язджалі да чалавека. Усё гэта рабілася ў поўным маўчанні, і мёртвая халодная зорка гарэла над іхнімі галовамі.

У наступны момант гучна пралунаў пісталетны стрэл, коні перайшлі ў намёт і змялі чалавечую постаць капытамі. Я быў уражаны. Я думаў, што пабачу сустрэчу мярзотнікаў, а пабачыў забойства чалавека.

У вачах маіх пацямнела, і калі я ачуняў, то пабачыў, што коннікаў ужо не было.

Жахлівы нялюдскі крык прагрымеў недзе над балотамі, і быў у ім жах, гнеў, адчай — чорт ведае што такое. Але я не спалохаўся. Між іншым, я ніколі з тых часоў не баяўся. Усё жахлівае, што я сустракаў пасля тых дзён, мне здавалася нявартай дробяззю.

Асцярожна, як змей, я папоўз да таго месца, дзе цямнела ў траве тое, доўгае. Я памятаю, што я пабойваўся засады, сам жадаў забіваць, што я плазаваў між асенніх траў, выкарыстоўваючы кожную ямінку, кожны байрак. І яшчэ я памятаю нават зараз, як смачна пах дробны палынок у траве.

|< Пред. 202 203 204 205 206 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]